21 сакавіка 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Паўлавіча Строкача (1937–2017), вучонага ў вобласці інжынернай экалогіі, прафесара
Пётр Паўлавіч Строкач нарадзіўся 21 сакавіка 1937 г. у в. Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у рабочай сям’і. Дзяцінства прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваеннае аднаўленне мірнага жыцця. У галодны пасляваенны час Пётр пайшоў у школу, вельмі хацеў вучыцца, меў выключную працавітасць. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія» (1960).
2022 г. — 280 гадоў з часу пабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў в. Малыя Шчытнікі (Брэсцкі р-н; 1742), помніка архітэктуры з рысамі барока
У вёсцы Малыя Шчытнікі Берасцейскага павета (цяпер Брэсцкага раёна) паводле архіваў у 1602 г. была праваслаўная драўляная царква. У 1742 г. быў пабудаваны касцёл з цэглы. Па гістарычных звестках касцёл пабудаваў князь Міхал Фрэдэрык Чартарыйскі (1696–1775), які ў 1738 г. набыў маёнтак Воўчын (цяпер у Камянецкім раёне) разам з фальваркам Шчытнікі.
19 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Мозаля (1952), заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).
2022 г. – 185 гадоў з часу знаходкі манетнага скарбу ў г. Брэсце (1837), буйнейшага са скарбаў з пражскімі грошамі на тэрыторыі Беларусі
Манетныя скарбы з’яўляюцца важнымі гістарычнымі крыніцамі вывучэння грашова-весавых сістэм, заканамернасцей, інтэнсіўнасці і эвалюцыі грашовага звароту, міжнародных эканамічных і палітычных сувязей. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці на працягу апошніх двух стагоддзяў пры гаспадарчай дзейнасці шмат разоў знаходзілі манетныя і манетна-рэчавыя скарбы, асобныя манеты. Першы навукова зарэгістраваны манетны скарб быў знойдзены ў Пінску ў 1804 г. Сістэматычная рэгістрацыя беларускіх кладаў праводзілася ў 1859–1919 гг. Археалагічнай камісіяй ў Пецярбургу.
29 красавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Наталіі Емяльянаўны Ільніцкай (1952), прадпрымальніка, грамадскага дзеяча
Наталія Емяльянаўна Ільніцкая нарадзілася 29 красавіка 1952 г. у сяле Камарнікі Туркоўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і. Бацька ў Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, пасля цяжкага ранення застаўся інвалідам. На працягу ўсяго жыцця расказваў пра зверствы фашыстаў.
21 лістапада 2021 г. — 320 гадоў з дня асвячэння Свята-Міхайлаўскай царквы ў в. Чэрск (Брэсцкі р-н; 1701), помніка драўлянага дойлідства
Краязнаўцы лічаць, што ў ХVІІ ст. на месцы в. Чэрск Брэсцкага раёна быў дубовы гай, вакол яго — непраходныя балоты. Сюды прыйшлі перасяленцы, якія пабудавалі з дубоў невялікую царкву. Пазней, калі тут з’явілася вёска, храм быў дабудаваны, асвячоны ў імя святога архангела Міхаіла. Мяркуецца, што здарылася гэта 21 лістапада 1701 г.
23 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Якімавіча Гаўрылюка (1911–1941), украінскага пісьменніка, удзельніка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Якімавіч Гаўрылюк нарадзіўся 23 красавіка 1911 г. у в. Забалоцце Бельскага павета Сядлецкай губерні (цяпер Бельскага ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Пецярбургу, Варонежскай і Харкаўскай губернях. Яго бацька служыў у расійскай арміі, у 1917 г. удзельнічаў у штурме Зімняга палаца, потым ў родным сяле ўзначаліў рэвалюцыйны камітэт.
27 верасня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Аляксандраўны Уласюк (1946–2017), грамадскага дзеяча
Яўгенія Аляксандраўна Уласюк (Власюк) нарадзілася 27 верасня 1946 г. у вёсцы Вялікая Курніца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў рабочым на чыгунцы. Закончыла Чарнаўчыцкую сярэднюю школу (1964). Працавала старшай піянерважатай у Церабуньскай васьмігодцы (1964–1966), метадыстам Брэсцкага раённага Дома піянераў і школьнікаў (1966–1967).
4 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Яўхімавіча Багданчука (1911–1933), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Сяргей Яўхімавіч Багданчук нарадзіўся 4 красавіка 1911 г. у в. Касцені Чамяроўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці). Яго бацька працаваў на чыгунцы дарожным наглядчыкам. У школе Сяргей вучыўся шэсць гадоў.
11 жніўня 2021 г. — 100 гадоў з нараджэння Яўгена Сцяпанавіча Парфенюка (1921–2008), праваслаўнага свяшчэнніка, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Яўген Сцяпанавіч Парфянюк нарадзіўся 11 жніўня 1921 г. у вёсцы Лядавiчы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. У 1930-я гг. вучыўся ў Рускай гімназіі г. Брэст-над-Бугам, дзе выхоўваўся ў духу рускага патрыятызму. У гімназію ездзіў за 15 км з Косічаў, дзе тады служыў бацька, айцец Стэфаній.